Палац графаў Чапскіх у Станькаве не захаваўся да нашага часу, бо быў канчаткова знішчаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. [ Дворец Гуттен-Чапских в Станьково был разрушен в 1961 году. (О.Маслиев)]. Аднак, дзякуючы акварэльнаму малюнку вядомага беларускага мастака-акварэліста Напалеона Орды (1807 — 1883) «Пейзаж палаца Чапскага ў Станькаве» (1876), а таксама нешматлікім фотаздымкам, на жаль, зробленым ужо пасля смерці Э. Чапскага, мы можам узнавіць першапачатковы знешні і ўнутраны выгляд і акружэнне вакол палаца.
Як бачна з акварэльнага малюнка і фотаздымка, гэта быў пышны, шыкоўны двухпавярховы мураваны будынак з вонкавымі партэрнымі прыбудоўкамі ў эклектычным стылі. [Дворец в Станьково представлял широкий прямоугольный двухэтажный объем под вальмовой крышей, с боковыми одноэтажными ризалитами, имеющими со стороны парка пятигранные эркеры (О.Маслиев)]. Можа, быў ён залішне зацемнены з-за старых разложыстых дрэў вядомага па прыгажосці і маляўнічасці Станькаўскага парку. Улетку прыгажосць палацу надавалі вялікія клумбы рознакаляровых дываноў кветак і старадаўнія траўнікі — тады бялізна муроў палаца выдавалася (кантрасціравала) яшчэ ярчэйшай на фоне зеляніны. Ад цэласнасці збудаванняў адгароджвала аплеценая плюшчом веранда з боку агародам [Со стороны парка (О.Маслиев)] — улюбёнае месца адпачынку графскай сям’і ў час летняй гарачыні. Апека над рознымі гатункамі дрэў, догляд усіх экзэмпляраў буйной флоры ў парку і станькаўскім агародзе былі любімымі заняткамі Э. Чапскага і яго жонкі Эльжбеты. Аб гэтых зацікаўленнях сведчаць успаміны ў лістах Э. Чапскага з Крыма да жонкі Эльжбеты. У адным з іх ён з радасцю паведамляў, што выбраўся да Мінеты, каб убачыць арбарэтум — участак тэрыторыі (ці батанічны сад), на якім размешчана калекцыя дрэвавых раслін (дрэў, кустарнікаў, ліян і інш.), якія культывуюцца на адкрытай глебе і служаць для навуковых, вучэбных і культурна-асветніцкіх мэт, а пазней ён з вялікім веданнем справы даводзіў пра гатункі гэтых экзатычных раслін.
Станькаўскі парк закладзены ў 70-я гады ХІХ ст. [ Станьковский парк был заложен еще в начале XIХ века графом Каролем-Патрициеем-Клеменсом-Игнатием-Себастианом-Геронимом фон Гуттен-Чапским, отцом Эмерика, но основное направление романтизма и пейзажности получил в середине ХIX века до 1870 года, что хорошо видно на рисунках Наполеона Орды, выполненных в Станьково 13, 14 июля 1872 года. На этих рисунках парк уже изобилует высокорослыми деревьями, возрастом многих свыше 30 лет (О.Маслиев)]. Яго фарміраванне цягнулася аж да пачатку ХХ ст. Нягледзячы на час стварэння, у кампазіцыі парку, асабліва ў малых архітэктурных формах, у характары воднай сістэмы праглядваюцца рамантычныя матывы. У аснову арганізацыі прасторы пакладзены прынцыпы перспектыў, арыентаваных у бок рэчкі Рапусы (левы прыток Усы, басейн Нёмана). Галоўнай з’яўляецца паўднёвая ад сядзібнага палаца перспектыва. Аднапавярховы будынак з двух’яруснай вежай быў узведзены ў 1880 г. у найбольш узвышанай частцы маёнтка ў рамантычным стылі з выкарыстаннем форм сярэдневяковай архітэктуры. Другі ярус вежы меў чатыры балконы і забяспечваў бачнасць кругавой паркавай панарамы. Падземным пераходам будынак злучаўся з невялікім флігелем — кухняй. [Описанное в данных предложениях здание, фото которого имеется в некоторых книгах под редакцией А.Н.Кулагина, не имеет к Станькову ни какого отношения. Это здание действительно принадлежало семье Гуттен-Чапских, но находилось в усадебно-парковом комплексе в м.Наруцевичи, в 17 км. От Несвижа. Сам усадебный дом там не сохранился, но сохранился фрагмент прекрасного пейзажного парка и хозяйственные постройки. А.И.Валаханович взял описание данного дома из книги Кулагина А.Н.. Кулагин, в свою очередь, пользовался непроверенной информацией. На многочисленных архивных фотографиях Станьковского дворца четко видна архитектура. Описанное в данной статье здание имеется на многих фотографиях в книгах А.Т.Федорука и Романа Афтанази именно как усадебный дом Гуттен-Чапских в имении Наруцевичи. (О.Маслиев)].
Парадны партэр фіксаваўся групамі хвойных экзатычных дрэў. Усходнюю кулісу складала група сасны веймутавай, заходнюю — піхты сібірскай. Сіметрычна фантану раслі два вязы шурпатыя ніцыя з закруглаю формаю і доўгімі звісаючымі галінамі, ці, як яго называюць, вяз голы Кампердаўна. Адно дрэва, якое захавалася да нашага часу, з’яўляецца лепшым экзэмплярам дадзенага таксона на Беларусі. Кароткі калонападобны ствол дрэва ўвенчаны плоскай шапкай кроны з экзатычнай плакучай кронай.
Другі план перспектывы складаў злёгку нахілены да поймы рэчкі Рапусы і да Станькаўскага возера разнатраўна-злакавы луг, які займаў нівеліраваны схіл тэрасы. У мінулым яго пакрывалі суцэльныя зараснікі барвенку, якія ўтваралі ў час цвіцення прыгожы блакітны фон. Луг з двух бакоў акружаўся дрэвавымі масівамі складанага саставу — сасна звычайная і ліпа сэрцападобная, лістоўніца і клён вастралісты Шведлера. Узлескі парку ўпрыгожваліся рэдкімі экзотамі. Захаваліся старэйшыя, прыкладна, стогадовыя дрэвы конскага каштану васьмітычынкавага, туі заходняй, піхты сібірскай. Каляровы эфект узлескам парку надавалі адзінкава раскіданыя па перыметру пасадкі дрэў клёну вастралістага Шведлера, які жывапісна выдзяляўся аліўкава-чырванаватаю лістотаю на агульным фоне зеляніны і ўзмацняў мастацкае ўздзеянне пейзажу. Станькаўскія клёны вастралістыя Шведлера — адны з самых высокіх на Беларусі (дасягаюць да 25 м). Большасць рэдкіх экзотаў у парку прапала, але ў цэлым масівы добра захаваліся, дасягнуўшы высокай дэкаратыўнасці: экзатычнымі сталі кроны ў соснаў і лістоўніц, казачна-мудрагеліста згінаюцца, датыкаючыся зямлі, бакавыя галіны велізарных ліп; на вышыню да 30 метраў узняліся востраканечныя вершаліны піхт. Няўдалае сучаснае афармленне парку маладымі лінейнымі пасадкамі ліпы і топаля кітайскага, спрасціла край масіваў і засланіла бачнасць яго.
Наступны план перспектывы складаюць элементы воднай сістэмы, сфарміраванай у пойме рэчкі Рапусы, якая ў паніжанай яе частцы ўтварае вялікі вадаём — Станькаўскае возера. Пярэдні план сістэмы прадстаўлены шырокімі каналамі, якія агінаюць два насыпныя астравы. У акружны канал упадае бакавы перыферыйны, ён цягнецца ўздоўж парку і выконвае дрэнаж тэрыторыі.
Станьковское озеро. Автор фото: Андрей Филипеня
Водная сістэма па-свойму індывідуальна: адначасова і састаўная частка адзінай паркавай кампазіцыі і акцэнт далёкіх перспектыў. З акружнога воднага прагулачнага маршруту і з аддаленых бачных пунктаў яна ў роўнай ступені добра праглядаецца, прыцягваючы ўвагу правільнасцю і выразнасцю архітэктурных форм, прастатою афармлення. Архітэктурныя аб’екты на астравах з’яўляліся не толькі элементамі асабістых паркавых карцін. Яны прыцягвалі ўвагу і са знешняга боку парку пры руху з сядзібы ў напрамку в. Станькава. Ускраіна здавалася своеасаблівай паркавай карцінаю, дзякуючы ўдалай выразнасці акцэнтаў.
Шырокі пад’езд, які перацінаў белую стужку траўніка, акаляў палац і вёў да адпаведнага ўвахода. Парк цягнуўся да сажалкі, як адзначала Марыя Чапская ў кнізе «Еўропа ў сям’і», «парослай залатымі воднымі лілеямі». За сажалкай быў млын і праваслаўная Свята-Мікалаеўская царква з блакітным купалам, пабудаваная Э. Чапскім у 1858 г. Заходні востраў на сажалцы быў злучаны з тэрыторыяй парку нешырокім выгнутым драўляным мастком. Востраў быў няправільнай формы (60х100 м), памерамі і канфігурацыяй адрозніваўся ад традыцыйных, звычайна невялікіх круглых астравоў. У самай высокай яго частцы пабудавана альтанка ў выглядзе круглай ратонды з каланадаю з васьмі ярка-белых калон. Альтанка была акружана невялікімі маляўнічымі дрэвавымі групамі рознага складу (дуб і бяроза; дуб; бяроза і альха) і з’яўлялася выразнай малой архітэктурнай формай гэтай часткі парку. Альтанка была пакрыта гонтам. Другі востраў, меншы за першы, больш плоскі, і ў яго насаджэннях пераважае альха чорная. У цэнтры на высокім пастаменце ў мінулым стаяла скульптура. Дарэчы, у 30-я гады ХХ ст. тут здымаўся мастацкі фільм «Дуброўскі» па матывах аднайменнай аповесці А. С. Пушкіна. Можа, там калісьці іграла музыка аркестра? На востраве, вакол альтанкі, раслі старыя бярозы. І востраў і альтанка захаваліся да нашага часу.
Станькаўскі парк — зялёнае цуда, якое было створана больш чым 8 тысячамі дрэў і кустоў. Акрамя мясцовых раслін, тут атрымалі «прапіску» госці з розных канцоў свету. У беларускую зямлю былі высаджаны піхты сібірскія, гібрыд вяза з аўстралійскім арэхам, сосны, клёны серабрыстыя, таполі лаўралістыя і іншыя экзатычныя дрэвы.
На другім паверсе палаца размяшчаліся пакоі для адпачынку, на партэры знаходзіліся прадстаўнічыя залы. Пакоі партэра забудаваны ў анфіладзе. Велізарная бібліятэка размяшчалася ў некалькіх залах на партэры. Яна прылягала да кабінета Э. Чапскага, што знаходзіўся ў правай прыбудоўцы з боку агарода. Кнігі бібліятэкі размяшчаліся ў спецыяльна для іх зробленых дабротных, дубовых, зашклёных шафах работы мясцовага столяра Пікуліка. У шафах былі выставачныя вітрынкі, на якіх паказваліся асабліва каштоўныя кнігі. Манеты і медалі захоўваліся ў спецыяльных драўляных шафах, аздобленых гербамі, а пазней у закупленых за 1 тыс. 600 руб. вогнетрывалых упакоўках.
«Старажытнасці» служылі і для аздаблення ўнутранага інтэр’ера палаца ў маёнтку Станькава. У салоне і зале для абедаў стаялі сервізы са шкла, фарфора і серабра, на сценах віселі партрэты знакамітых асоб розных эпох і дзяржаў. У зале для абедаў – гербы родаў, якія былі параднёны з графамі Чапскімі, у тым ліку партрэты Войцаха Пуслоўскага — дэпутата на чатырохгадовы сойм, Міхала Казіміра Радзівіла (Рыбанькі) — бацькі Веранікі Чапскай (бабкі Эмерыка Чапскага), Ігнацыя Чапскага — кашталяна гданьскага і яго жонкі Тэафіліі з роду Канапацкіх, іх сына Францішка Станіслава Чапскага (Косткі) — апошняга ваяводы хелмскага.
Гэта было тыповае для арыстакратычных колаў унутранае збудаванне з вялікай і каштоўнай бібліятэкай, якая налічвала каля 20 тыс. тамоў, з аўтографамі, мапамі, гравюрамі і нумізматыкай.
Паблізу палаца, па ініцыятыве Э. Чапскага, у 1862 г. быў узведзены невялікі «скарбчык» — будынак з чатырма круглымі вежамі, дзе захоўваліся менш каштоўныя кнігі ХІХ ст. [ Дворцовый павильон «Скарбница» был построен на рубеже XVII – XVIII веков по инициативе князя Радзивилла. Первоначально павильон имел иной вид. Его фасады были раскрепованны сдвоенными пилястрами, увенчаны фронтонами с элементами лепного декора, все окна имели прямоугольные очертания. На главном фасаде был массивный балкон на каменных с лепниной кронштейнах. Башни не имели кремальер с бойницами и небыли украшены сигнатурками. Внешне здание летнего павильона походило на главный корпус несвижского замка, только в миниатюре. В первой половине XIX века, отцом Эмерика Каролем была проведена реконструкция летнего павильона и он немного приобрел уже знакомый нам облик миниатюрного замка. Каролем были достроены кремальеры с бойницами и сигнатурки на башнях. Изменены фронтоны. На главном фасаде фронтон вовсе исчез. В 1851 – 1861 гг павильон вновь перестраивается уже Эмериком Гуттен-Чапским и приобретает тот вид, которой почти без изменений дошел до нашего времени. Эмериком были сбиты пилястры на фасадах павильона, изменен на более легкий и ажурный балкон, изменены арки окон, теперь они стали романтически стрельчатыми и арочными. С тыльной, западной стороны была пристроена одноэтажная пристройка с печью, которая к сожалению до нашего времени не сохранилась. А так же Эмериком были богато оформлены интерьеры павильона «Скарбница». Подтверждение ранней постройки павильона можно увидеть в книге Романа Афтанази и по комплексным научным изысканиям, проведенных еще в 2005 году при разработке научно-проектной документации по реставрации павильона. (О.Маслиев)]. Скарбчык меў два памяшканні: адно на партэры, другое — на другім паверсе. На сценах размяшчаліся паліцы, напоўненыя кнігамі. У зал на другі паверх можна было падняцца па круглай (вінтавой) лесвіцы з металічнымі крутымі сходкамі, якая была пабудавана ў адной з вежаў. Ужо згаданы Напалеон Орда напісаў у 1876 г. акварэль «Скарбчык у маёнтку Станькава». Гэты Скарбчык захаваўся да нашых дзён: пэўны час у ім размяшчаўся Музей Героя Савецкага Саюза М. І. Казея, земляка, родам са Станькава.
У Прылуках, у былым маёнтку графаў Чапскіх, дзе цяпер месціцца Беларускі інстытут аховы раслін, у 2000 г. адкрыты Музей графаў Чапскіх, які стварыла і цяпер узначальвае супрацоўніца інстытута Інэса Кароль. Трэба адзначыць, што шмат падобных палацаў на ўскраінах нашай былой неабсяжнай краіны, якую мы з такім замілаваннем да нядаўняга часу называлі СССР, было па-варварску вынішчана і назаўсёды забыта.
* * * * *
У 1988 — 1989 гг. Станькава, да гэтага часу заняпалае і закрытае для шырокай прэсы, — тут дзесяткі гадоў размяшчаецца ваенны гарадок — раптам стала вядомым месцам, часта ўпаміналася ў цэнтральным і рэспубліканскім друку, па Усесаюзнаму і Беларускаму тэлебачанню, трансліравалася па радыё. Тут, у Станькаве, знішчалі ракеты сярэдняй і меншай дальнасці — АТР-22 (СС-22) і АТР-23 (СС-23).
8 снежня 1987 г. у Вашынгтоне былыя Генеральны сакратар ЦК КПСС, Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР М. С. Гарбачоў і Прэзідэнт ЗША Р. Рэйган падпісалі савецка – амерыканскі Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай дальнасці. Былі вызначаны дзве базы па ліквідацыі гэтых ракет: першая ў Станькаве (Беларусь) — ліквідацыя пускавых установак, другая — каля чыгуначнай станцыі Сарыазек (Казахстан) — ліквідацыя саміх ракет. У жніўні 1988 г. у Станькаве былі знішчаны першыя 3 пускавыя ўстаноўкі ракетных комплексаў АТР-23, класа меншай дальнасці, якія на Захадзе называюць СС-23.
27 кастрычніка 1989 г. у 15 гадзін 17 хвілін тут была дэманціравана і ліквідавана апошняя — 388-я ракета меншай дальнасці АТР-23 (СС-23). Дагавор аб ліквідацыі РСД і РМД з боку СССР быў у тэрмін выкананы і мільярды рублёў народных сродкаў, якія былі патрачаны на стварэнне РСД і РМД, маглі быць паспяхова выкарыстаны на мірныя стваральныя мэты, як пісала газета «Звязда» ў тыя дні (Булацкі С. Ракеты «паміраюць» дзеля міру // Звязда. 1989. 29 кастрычніка).
4 студзеня 1993 г. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Б. М. Ельцын і Прэзідэнт ЗША Д. Буш у Маскве падпісалі расійска — амерыканскі Дагавор СНВ-2 — аб скарачэнні стратэгічнага наступальнага ўзбраення. І зноў у Станькаве пачаў дзейнічаць другі на Беларусі (пасля г. Барысава) пункт па знішчэнню баявой тэхнікі. На працягу месяца тут было дэманціравана 24 бронетранспарцёры. Усяго ж належала знішчыць 300 баявых адзінак. Беларусь дакладна выконвала свае абавязацельствы ў рамках Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. Дарэчы, у былым СССР Беларуская ваенная акруга была самай насычанай ваеннай тэхнікай – асабліва танкамі і бронетранспарцёрамі (Шиманский Михаил. Беларусь уничтожает боевую технику // Известия. 1993. 20 января).
А.І. Валахановіч «Графы фон Гутэн Чапскія на Беларусі, 2003 г.»