Главная > А.І. Валахановіч > ПА СЛЯДАХ ГРАФАЎ ФОН ГУТЭН — ЧАПСКІХ

ПА СЛЯДАХ ГРАФАЎ ФОН ГУТЭН — ЧАПСКІХ

Працуючы над матэрыяламі па гісторыі радавоца фон Гутэн Чапскіх, аўтар сустракаўся з жыхарамі вёсак Станькава, Каменкі, Вясёлага Вугла і інш., якія месцяцца каля Станькава. І вось іх апавяданні, успаміны, разважанні.

— Мы былі тады яшчэ зусім малыя, — успамінала Ніна Градабоева, жыхарка в. Каменка, 1912 г. нараджэння. — Гулялі мы, дзеці, як апантаныя, па вуліцы нашай вёскі і час ад часу пільна ўглядаліся на дарогу, якая вяла ў маёнтак Станькава графа Чапскага. Ці не едзе часам граф у наш бок? Амаль штодня, летам, а часам і па два разы на дзень, граф Чапскі ездзіў вярхом на кані ці на свае палі, што ляжалі за нашай вёскай Каменкай, ці ў лес, ці на рэчку Усу, ці на сенажаць. [Речь идет про графа Ежи фон Гуттен-Чапского. Его брат Кароль-Ян-Александр, знаменитый голова г.Минска, умер еще в 1904 году и опекунство над племенниками и племянницами взял на себя Ежи, который каждый день был в Станьково и помогал вдове Леонтине-Марии-Франциске из рода графов Пусловских, ухаживать за детьми. К тому же Ежи сам с 1903 года был вдовцом и у него на руках были восьмеро детей, правда уже к 1912 году старшие дочери сами были замужем. (О.И.Маслиев)]. Што ён там рабіў, чым займаўся, мы не ведалі, але, як толькі ён выязджаў з маёнтка, мы гэта бачылі з пагорка і хуценька падбягалі да брамы, якая была на пачатку нашай вёскі, адчынялі яе жалезныя ўзорчатыя вароты, а за гэта ён нам заўсёды даваў дробныя манеты — падзяку за нашы паслугі. Быў ён апрануты ва ўсё простае, даматканае, моцнае, зрэбнае, сялянскага ўзору — у даматканай вопратцы. Граф быў простым челавекам — ні пыхлівы, ні ганарысты, як акаляючая шляхта — яго сябры-суседзі, хаця графы Чапскія па веравызнанні былі каталікамі, не такія недасягальныя, як іншыя паны ў акрузе, а такі просты і даступны ўсім.

— Праз гэтую браму амаль штодня праязджалі вярхом і яго маладыя прыгожыя дочкі — паненкі, мы іх паміж сабой называлі ласкава і лагодна-памяншальна — графінькі, — успамінала жыхарка гэтай жа вёскі Вольга Чуліцкая, 1913 г. нараджэння, — звычайна ўлетку ездзілі яны вярхом на конях у лес, на луг, ці да рэчкі Усы. [Ежи Гуттен-Чапский имел шестеро дочерей и два сына, а у усопшего Кароля были две дочери и два сына. Вероятно речь идет про всех графинь Гуттен-Чапских и дочерей Ежи, которые часто были в Станьково и дочерей Кароля (О.И.Маслиев) ]. Мы беглі навыперадкі да брамы, каб ім таксама, як і графу, адчыніць вароты. Графінькі нас дзякавалі па-іншаму: давалі нам цукеркі ў розных такіх стракатых каляровых паперках. Былі графінькі так прыгожа апрануты, у такіх каляровых плаццях, з усялякімі фальбонкамі, банцікамі, кутасікамі, што мы, сялянскія дзеці, ім вельмі зайздросцілі — такія яны былі гожыя, гарныя, так прыгожа апранутыя. Дочкі былі рыжыя, мелі доўгія тоўстыя косы, старанна, акуратна і туга заплеценыя.

— А як пачалася рэвалюцыя ў 17-м годзе, — працягвала далей Н. Градабоева, — мяне узяў з сабою мой старшы брат у палац графа Чапскага: ён нагледзеў там прыгожыя, бліскучыя, нібыта залатыя (можа, і сапраўды – залатыя!), дзвярныя ручкі, такія круглыя, быццам бы яйкі, і мы хацелі іх адкруціць і забраць сабе. Але, як толькі мы ўвайшлі ў палац і пачалі іх адкручваць, да нас нечакана падышлі два рыжыя сыны Чапскага, як і іх сёстры-графінькі, ужо дарослыя, так па гадоў 20 — 25 і прагналі нас з палаца. Яны былі злосныя і размаўлялі з намі па-польску: «Пайшлі прэч адсюль, пся крэў!».

Я хаця была і праваслаўнага веравызнання і ў вёсцы ў нас усе амаль праваслаўныя, але мы добра разумелі польскую мову і ведалі, што гэта значыць. А потым, калі графы Чапскія пакінулі палац, мы ўжо бесперашкодна заходзілі ў яго: брат мой знайшоў сярод паўразрабаванага палаца такую прыгожую-прыгожую ляльку і падарыў яе мне. Гэта была першая і амаль адзіная лялька ў маім гаротным дзяцінстве. Я яе надзвычай шанавала і яна была ў мяне вельмі доўга. Я ганарылася, што ў мяне ёсць такая лялька. Потым мы не раз хадзілі ў маёнтак Чапскіх: адзін раз мы зайшлі ў такі прыгожы будынак, ён і цяпер стаіць у былым маёнтку і называецца «скарбчык», — і адтуль бралі розныя прыгожыя кнігі. [Правильно павильон «Скарбница», то есть «сокровищница». «Скарбчиком» или «Скарбом» называется не здание, а то, что находится внутри «Скарбницы». «Скарбчык» — простонародное название. (О.И.Маслиев)].

Павілён “Скарбніца”
Павілён “Скарбніца”

Гэта былі мізэрныя рэшткі шырока вядомай у свой час багацейшай бібліятэкі графаў Чапскіх — іх радавога гонару, якія бессаромна разрабоўвалі і расцягвалі вазамі сяляне Станькава і іншых навакольных вёсак.

— Мы таксама бралі кнігі з бібліятэкі, — працягвала Н. Градабоева, — і неслі іх у лужы — адмочвалі ў кніжках вокладку — невялікія кавалкі матэрыі (тканіны) і марлі і выкарыстоўвалі іх для шыцця сукеначак для лялек. А кнігі былі цяжкія, вялікія, з каляровымі малюнкамі. Кнігі гэтыя былі, відаць, вельмі дарагія! І так гэта багацце марна прапала (а вельмі-вельмі шкада!), толькі з-за таго, што гэта было не «народнае», не «сялянскае», а графскае!

Людзі бесцырымонна выносілі, вывозілі, карацей кажучы, рабавалі маёнтак свайго ўчарашняга пана, графа, усе яго багацці рабілі ўсенароднымі. Сяляне рабавалі палац, іншыя будынкі маёнтка, вывозілі карціны, абразы, кнігі, сталы, мэблю — усе што трапляла пад рукі! А што было патрэбна людзям з гэтага ў першую чаргу! Селянін Багдановіч з в. Багрыцоўшчына, напрыклад, карыстаючыся агульным вэрхалам, неразбярыхаю і міжуладдзем у Станькаве і воласці, вывез з маёнтка некалькі вазоў кніг, а потым іх прадаваў ці мяняў на што-небудзь іншае. Шмат з бібліятэкі кніг вывез у в. Каменка былы конюх графа Чапскага. І цяпер у Станькаве і навакольных вёсках ў многіх хатах захоўваюцца вялікія напольныя абразы з царквы ці касцёла графаў Чапскіх.

А касцёл быў парушаны яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны. Ён стаяў там, дзе цяпер месціцца драўляны жылы дом, — насупраць амбара. [Родовая крипта-усыпальница графского рода фон Гуттен-Чапских, построенная еще в 1836 году отцом Эмерика, графом Каролем первым Гуттен-Чапским, была закрыта с 1917 года, во время войны была пустой, а разрушена в 1961 году, при разрушении всех основных строений Станьковского дворцово-паркового ансамбля (О.И.Маслиев) ].

Останки от родовой крипты-усыпальницы графского рода фон Гуттен-Чапских
Останки от родовой крипты-усыпальницы графского рода фон Гуттен-Чапских

Дарэчы, цяпер у амбары знаходзіцца склад ломанай мэблі (стуллі, сталы, парты, лавы і інш.) са Станькаўскай школы-інтэрната, што размяшчаецца на тэрыторыі былога маёнтка. [сейчас существует как районный центр туризма и краеведения и как приют для дошкольников (О.И.Маслиев)]. У гэтым амбары можна было б, з густам яго абсталяваўшы, адкрыць, напрыклад, кафэ, а частку амбара выкарыстаць пад этнаграфічны музей ці пад музей «Радавод графаў фон Гутэн Чапскіх на Беларусі».

Пад касцёлам размяшчалася крыпта — месца, дзе стаялі труны з астанкамі графаў фон Гутэн Чапскіх, якія на працягу стагоддзя хаваліся тут. Гэтую крыпту да Вялікай Айчыннай вайны выявілі ваенныя лётчыкі, якія жылі ў будынках былога маёнтка графа Чапскага. І цяпер у Станькаве расказваюць такую легенду — быль: як толькі ваенныя адкапалі ўваход у крыпту і адзін з іх маладзенькі лётчык апынуўся сярод такога мноства трун, то страціў прытомнасць. [Военные летчики проживали во дворце и других строениях Станьковского ансамбля еще во времена Российской империи во время Первой Мировой войны (1914-1918) с 1915 по 1917 годы. Летчики знаменитой эскадрильи «Илья Муромец» жили совместно графами фон Гуттен-Чапскими и им не было смысла выявлять графское захоронение. На самом деле речь в данном тексте идет про студентов Суворовского Минского училища, которые совместно с руководством Станьковской средней школы действительно проводили исследование руин костёла и крипты, но это было уже в 1972 году, когда в действительности одному из курсантов стало плохо от увиденного. Это рассказывала, ныне покойная Терехова Алла Анатольевна, директор Станьковской средней школы имени Героя Советского Союза Марата Казея, которая сама лично принимала участие в данном исследовании. (О.И.Маслиев)].

Ад мураванага падмурка касцёла да нашага часу захаваліся толькі невялікі пагорак, заросшы густою травою, і пакручастая жалезная ўзорчатая брамка-калітка.

А дзе ляжыць камень (яго называюць «Камень вернасці». А.В.), што каля амбара, як ехаць на Багрыцоўшчыну, захаваўся драўляны дом, у якім у свойчас жыла графская чэлядзь – абслуга маёнтка Чапскага — кухары, прыбіральшчыцы, дваровыя, садоўнікі, конюхі, аканомы і інш.

— Крыху раней, відаць, да вайны, добра не памятаю, — успамінала зноў Н. Градабоева, — у гэтым камені была адносна шырокая дзірка-адтуліна, куды ўсе, хто сюды прыязджаў, кідалі дробныя манеты з вераю ў тое, што вернуцца сюды зноў. Потым у гэтую дзірку ўстанавілі медны ці бронзавы крыж, а пазней гэты крыж быў спілаваны настаўнікамі-камуністамі Станькаўскай сярэдняй школы. Ад яго ў камені захаваўся знак — у адтуліне каменя тырчаць тры жалезныя пласціны, шчыльна падагнаныя адна да другой. Кажуць, графы Чапскія хадзілі ў царкву, якая стаяла за возерам, па падземнаму тунэлю-пераходу, што быў пракапаны ад самага палаца праз парк пад возерам і ракой Рапусай (прыток Усы) аж да самае царквы.

Паводле легенд і паданняў тут, у падножжы царквы, у 1915 г. разбіўся самалёт вядомага рускага авіятара Сяргея Утачкіна. [Сергей Исаевич Уточкин в действительности был гражданским летчиком. Он действительно в 1915 году потерпел крушение на своем гражданском самолёте недалеко от Санкт-Петербурга, но, волею судьбы, выжил. В Станьково с 1915 по 1917 годы квартировались военные летчики знаменитой эскадрильи «Илья Муромец», среди которых был родной брат Сергея – Леонид Уточкин. Леонид Исаевич Уточкин в 1915 году, во время испытательного полёта новой машины, потерял управление и разбился у подножья Свято-Николаевского храма в Станьково. Был захоронен на церковном дворе, слева при входе в ворота ограды храма. До 1916 года у его могилы стоял почётны караул. Памятником служил пропеллер самолета, на лопастях которого была табличка со словами: «Доброй души не забудет команда». (О.И.Маслиев)]. У 20-я гады ХХ ст. Міжнародная арганізацыя дапамогі змагарам рэвалюцыі (МОПР) у былым графскім маёнтку Станькава стварыла дзіцячы дом. 13 сакавіка 1921 г. тут адкрылася школа 2-й ступені, дзе вучыліся дзеці 12 — 17 гадоў.

У 30-я гады, калі ўсе бажніцы ў СССР былі парушаны, тады і касцёл і царква ў Станькаве былі разбураны. Да нашага часу ад касцёла засталіся заросшыя травою муры і невялікі пагорак, а ад царквы — знявечаныя сцены: і цяпер бачна на іх моцная французская кладка чырвонай цэглы. Пра моцнасць сцен царквы сведчаць такія факты. [Станьковский Свято-Николаевский храм, равно как и костёл с криптой-усыпальницей, и как дворец Гуттен-Чапских был разрушен в 1961 году по приказу местного партийного руководства. Храм был закрыт в 1936 году в 1937 году с него сбросили крест и устроили внутри зернохранилище. В 1953 году в храм попала молния, тогда сгорел купол. 31 марта 1961 годы в 12:00 храм взорвали. Что касается «французской» кладки, то это ни чем не подтверждено с архитектурной и конструктивной точки зрения при обследовании храма в 2000, 2006 гг. (О.И.Маслиев)].

У гады Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты арганізавалі тут назіральны пост, вокны заклалі мяшкамі з пяском. Партызаны напалі на немцаў і хацелі іх выбіць з царквы, але не выбілі. Царкву не ўзарвалі, а толькі кулямі і снарадамі пабілі ўсе яе сцены.

Ужо пасля вайны, дасужыя афіцэры і салдаты Савецкай Арміі (тут і цяпер размяшчаецца ваенны гарнізон) гусяніцамі танкаў спрабавалі біць і крышыць велізарныя кавалкі, якія адваліліся ад сцяны царквы. Але дарэмна! Метал не браў цагляныя сценыбажніцы, узведзеныя яшчэ ў 1858 г.!

З чатырох уязных брамаў, якія стаялі на чатырох напрамках ад маёнтка Станькава (Койданаўская, Каменская, Багрыцоўшчынская, Негарэльская), захавалася толькі адна. Па яе знешняму выгляду можна меркаваць, якія былі іншыя брамы. На моцных жалезных петлях віселі металічныя ўзорчатыя чыгунныя вароты, тоўстыя мураваныя сцены. Наверсе ў прамавугольніку мясціўся адліты з бронзы радавы герб «Ляліва» графаў Гутэн Чапскіх. Маёнтак быў абнесены высокаю мураванаю сцяною, рэшткі якой захаваліся да нашага часу.

А вось які факт у свой час паведаміў былы дырэктар Станькаўскай школы-інтэрната Мікалай Іосіфавіч Сятун:

— А калі Сталін і яго падручныя ў 1933 годзе ўчынілі ў СССР галадоўку, то ў Станькаўскі сельсавет прыйшоў ліст, у якім была выкладзена просьба, каб чым-небудзь дапамаглі галадаючым у Варонежскай вобласці. Зварот пачынаўся так: «Паважаныя землякі…» і ў канцы стаяў подпіс старшыні абласнога выканкама Чапскага.

Пры сустрэчы з жыхарамі вёсак Станькава, Каменка, Вясёлы Вугал на маё запытанне, ці чулі яны ад сваіх дзядоў ці бацькоў прозвішча Вышынскіх, усе адказалі адмоўна. Але ўсё ж ёсць звесткі, што А. Я. Вышынскага – будучага ката і аднаго з пачынальнікаў рэпрэсій 30-х гадоў — у свой час хрысціў граф Гутэн Чапскі!

Гэта той самы сумнавядомы А. Я. Вышынскі, які ў 30-я гады ХХ ст. высунуў памылковыя палажэнні (у прыватнасці, прызнанне самога абвінавачанага як галоўны доказ яго віны), якія выклікалі грубыя парушэнні сацыялістычнай законнасці і масавыя рэпрэсіі ў СССР. Але непрыемна звязваць імя графа фон Гутэн Чапскага з прозвішчам гэтага чалавека — такой страшэннай і адыёзнай постаці!

— З маёнтка Чапскіх вывозілі, — расказвалі жыхары в. Вясёлы Вугал, пенсіянеры В. Ф. Валахановіч (дзявочае Вераценская), В.І.Валасевіч, Л.М.Матусевіч, С.А.Кандратава (дзявочае Вераценская), — расцягвалі ўсе багацці графскага роду. І па сённяшні дзень, мы ў гэтым цвёрда перакананы, што ў жыхароў і вёскі Станькава, і шматлікіх навакольных вёсак захавалася тое-сёе з мэблі. Паводле аповедаў пенсіянераў, мэбля мела жоўты колер, гэта значыць была зроблена з арэхавага дрэва.

— Абразы, — працягвала В.Ф.Валахановіч 1913 г. нараджэння, — былі інкруставаны каштоўнымі камянямі, золатам, слановаю косцю. Можна было б па крупіцам сабраць гэтую, расцягнутую па ўсіх вясковых сялянскіх закутках графскую маёмасць для музея Чапскага і хоць нешта аднавіць з былой мэблі маёнтка графаў Чапскіх.

На тэрыторыі парку расце дрэва, як кажуць мясцовыя жыхары, «карэннямі ўверх». Гэта не што іншае, як вяз шурпаты ніцы з акруглаю формаю і доўгімі абвіслымі галінамі, ці па-навуковаму яшчэ так называецца — вяз голы Кампердаўна. Кароткі калонападобны ствол дрэва ўвенчаны плоскаю шапкаю кроны з экзатычна звісаючымі галінамі — быццам бы плакучаю кронаю. Пра гэта дрэва ў Станькаве існуе легенда: каханне садоўніка да графіні Чапскай (легенда «Графскі садоўнік»). Непадалёку ад гэтага дрэва каля «скарбчыка» ляжыць камень у выглядзе шара, разрэзанага папалам па гарызанталі і з выдзеўбанымі на яго паверхні чатырма паглыбленнямі ў выглядзе лунак-сядзенняў. Малых дзяцей графа Чапскага выхавальніцы-гувернанткі садзілі на чатыры бакі свету, каб тыя не біліся і не драпалі адзін аднаго. Дарэчы, такі ж камень з выдзеўбанымі ў ім сядзеннямі яшчэ ў 60-я гады ХХ ст. знаходзіўся і ў маёнтку Прылукі, які таксама належаў графам Чапскім — графам Чапскім-Прылукскім (першым яго ўладальнікам быў Юрый Чапскі, сын Эмерыка Чапскага).

— Захаваліся і шэсць дрэў, пасаджаных з нагоды нараджэння шасці дзяцей Чапскіх, — распавядала далей былы дырэктар Станькаўскай школы рабочай моладзі Я.І.Анісімава (дзявочае Валахановіч) 1937 г. нараджэння. — У сярэдзіне гэтых дрэў стаяў адзін нізка спілаваны замшэлы пень — дрэва было спілавана ў памяць дачкі, якая памерла ў дзіцячым узросце. Як расказвалі жыхары-старажылы Станькава, на яе пахаванне сабралася вельмі многа народу. Графінька ляжала ў труне, як жывая, у беласнежным адзенні, прама расчэсаныя рыжыя густыя валасы.

Праз 12 гадоў пасля ад’езду Эмерыка і Эльжбеты Гутэн Чапскіх у Кракаў начальнік чацвёртага земскага ўчастка Мінскага павета Мінскай губерні ў данясенні губернатару Мінскай губерні адзначаў: «У зямельных адносінах ён [чацвёрты земскі участак] дзеліцца на дзве характэрныя часткі: Станькаўскую і Койданаўскую воласці. Першая з іх уключае ў сябе адзін вялікі маёнтак Станькава — спадчына графа Карла (Караля) Эмерыкавіча Чапскага і прылягаючыя да яго вёскі, засценкі і выдзелены з гэтага маёнтка графу Георгію Эмерыкавічу Чапскаму лясны маёнтак Каралёва з прылягаючымі да яго таксама засценкамі і вёскамі. Затым ідуць вялікі маёнтак Фаніпаль, Вязань і Антосіна паноў Багдашэўскіх. Койданаўская воласць уключае ў сябе вялікае мястэчка Койданава і шмат параўнальна невялікіх маёнткаў, з якіх самы вялікі маёнтак Негарэлае належыць тым жа графам Чапскім».

У заходнім кутку Койданаўскай воласці, адзначае далей начальнік чацвёртага земскага ўчастка, у вёсках, якія ўваходзяць у склад маёнтка Негарэлае, пастаянна ўзнікаюць спрэчкі аб самавольнай пашы жывёлы сялянамі вёсак Губіна, Лісаўшчына і Ракашычы.

У цэнтральнай частцы Койданаўскай воласці сяляне невялікай вёскі Ясюцевічы пачалі самавольную пашу жывёлы з 1905 г. ва ўрочышчы «Рабіннік» пана Здзяхоўскага. У гэтым жа ўрочышчы сяляне з даўніх часоў пасвілі сваю жывёлу па дамоўленасці з управіцелем маёнтка. Але ў 1905 г. пану Здзяхоўскаму ўздумалася выкарчаваць урочышча «Рабіннік», што рабіць ніяк нельга, бо яно ляжыць паміж сялянскімі землямі і дабрацца туды ім няма як.

Больш дальнабачны ўправіцель, які быў перад панам Здзяхоўскім, не прыцясняў сялян, і да 1905 г. у гэтай мясцовасці не было ніякага абвастрэння адносін паміж сялянамі і панам. Перамовы аб пакупцы гэтага ўчастка, як сцвярджае начальнік земскага ўчастка, ён неаднаразова вёў з сялянамі. Здаецца, справа наладжвалася. Але пан Здзяхоўскі чалавек незгаворлівы…

Паміж сялянамі в. Дзягільна і памешчыцай Кацярынай Вашчынінай таксама вялася судовая спрэчка аб праве сялян карыстацца пашай.

Маёнткамі Станькава, Негарэлае, Прусінава графа Караля Чапскага і маёнткамі Прылукі, Каралёва, Самуэлева графа Георгія (Юрыя) Чапскага кіруе ўпраўляючы Гофман, які жыве ў Прылуках. Кожны з гэтых маёнткаў параўнальна невялікі, але, напэўна, аднаму Гофману не пад сілу імі кіраваць. «Летась (у 1905 г. — А. В.),- піша ў сваім данясенні начальнік чацвёртага земскага ўчастка, — у маі месяцы амаль праз дзень даводзілася ездзіць у Станькаўскую воласць па справах Станькаўскага маёнтка. І калі Гофман назначыў дзень для сустрэчы з сялянамі, сам на яе не з’явіўся».

Далей начальнік участка распавядае аб тым, што ў вёсках Станькаўскай воласці сяляне самавольна захоплівалі пашу з-за яе недахопу ў сялян. Усе занятыя сялянамі пашы амаль ніякіх даходаў маёнтку Станькава не даюць, а вось штрафы, прысуджаныя сялянам па суду, могуць даць даход, якога маёнтак не меў. Некаторыя сяляне вёсак прыходзілі да высновы аб неабходнасці куплі гэтых спрэчных участкаў. Сяляне дастаткова вялікай в.Петкавічы так ужо дамовіліся. Але шэраг фармальнасцей, пачынаючы з перамоў з Гофманам, які мала даступны, і канчаючы разглядам справы ў сенаце, бо нашчадкі графа Караля Эмерыкавіча Чапскага яшчэ малалетнія, чакаюць вырашэння спраў у дзяржаўнай палаце (расійскім сенаце. — А. В.), спынілі пакуль добрае пачынанне.

Крайні, паўднёва-ўсходні, вугал Станькаўскай воласці складае маёнтак Каралёва графа Георгія Эмерыкавіча Чапскага. Тут спрэчкі сялян з упраўляючым графскім маёнткам ідуць за лясныя ўгоддзі.

«Увогуле насельніцтва майго ўчастка, — заключае начальнік чацвёртага земскага участка, — вельмі спакойнае, не прадбачыцца асаблівых складанасцей. Безумоўна, агітацыя ў большасці выпадкаў мала развітых людзей асабліва ў кастрычніцкія і лістападаўскія дні 1905 года, праводзіцца, але, на шчасце, у вельмі нязначных размерах».

Начальнік чацвёртага земскага участка ў сваім данясенні глуха ўпамінае, што «ў маі месяцы амаль праз дзень даводзілася ездзіць у Станькаўскую воласць па справах Станькаўскага маёнтка». Што яго тады ў маі 1905 г. турбавала?

Гэта былі хваляванні сялян у рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. У маі 1905 г. сяляне вёсак Дабрынёва і Скварцы самавольна пасвілі жывёлу на лугах графа Чапскага. Валаснога старшыню і пісара, якія прыбылі для расследавання, сяляне, узброіўшыся палкамі, прагналі. У маі гэтага ж года 116 сялян в.Кукшавічы за патраву графскай сенажаці былі арыштаваны і аштрафаваны на 10 руб. кожны. У чэрвені 1905 г. забаставалі батракі ў маёнтку Шыкатавічы, патрабуючы павелічэння аплаты за сваю працу. Калі бастуючым прапанавалі разлік, яны запатрабавалі, каб іх разлічылі да канца года.

У ліпені 1905 г. сяляне в.Ракашычы аказалі ўпартае супраціўленне мясцовым уладам і паліцыі пры спробе спыніць самавольную пасьбу жывёлы. У гэтым жа месяцы жывёла, якая належала сялянам вёскі, зрабіла патраву на землях графа Чапскага.

Справа ў тым, што пасля адмены прыгоннага права 1861 г. сяляне в.Ракашычы, як і да рэформы, не мелі сервітутнага права на выпас жывёлы ў Зубрэвіцкай лясной дачы, але граф Чапскі да 1904 г. дазваляў сялянам бясплатна пасвіць тут жывёлу. У 1904 г. граф Чапскі паспрабаваў забараніць выпас, але ў час паўсюдных аграрных беспарадкаў 1904 – 1905 гг. напалохаўся сялянскіх бунтаў і не стаў ім перашкаджаць. Са спыненнем сялянскіх выступленняў граф Чапскі зноў запатрабаваў забароны пасьбы жывёлы, але ракашане не прыслухоўваліся да яго. На гэтай падставе паміж сялянамі і графам Чапскім неаднаразова ўзнікалі канфлікты, непаразуменні, судовыя справы, у выніку чаго сяляне неслі страты. Канфлікт паміж ракашанамі і графам Чапскім цягнуўся аж 10 гадоў.

У красавіку 1914 г. граф Чапскі катэгарычна забараніў ракашанам пасвіць жывёлу ў Зубрэвіцкай лясной дачы і распарадзіўся паставіць плот на мяжы графскай дачы з боку в.Ракашычы. Але каля 400 сялян знішчылі гэты плот на працягу амаль дзвюх вёрст. Кіраўнікі сялян Барыс Дамарацкі і Васіль Драніцкі былі арыштаваны. У гэтым жа месяцы сяляне в.Ракашычы не давалі магчымасці саджаць лес у Зубрэвіцкай лясной дачы.

Вясною 1909 г. 518 сялян абвінавачваліся ў самавольнай пашы жывёлы на землях графа Чапскага; усіх іх асудзілі на тры дні арышту. Летам 1911 г. 66 сялян в.Дабрынёва былі арыштаваны за самавольную пасьбу жывёлы на ўгоддзях графа Чапскага. У маі 1912 г. сяляне в.Данілавічы самавольна пасвілі жывёлу на землях графа Чапскага. У чэрвені 1914 г. жыхары в.Зубрэвічы супраціўляліся абмежаванню тэрыторыі пасьбы сялянскай жывёлы, якую хацеў урэзаць сялянам граф Чапскі.

У рэвалюцыю 1905 — 1907 гг. энергічную агітацыю сярод сялян супраць існуючых парадкаў праводзіў жыхар в.Зосіна А. Дзядзюля. Па даносу жыхароў з в.Вязань ён быў схоплены паліцыяй. Пры вобыску ў яго знайшлі бальшавіцкую лістоўку «Сяляне, да вас наша слова». У гады рэвалюцыі жыхары в. Данілавічы выступалі супраць існуючых парадкаў.

У данясенні мінскага генерал-губернатара міністру ўнутраных спраў Расіі ад 3 кастрычніка 1905 г. адзначалася, што ў заезжым двары пры чыгуначнай станцыі Негарэлае паліцыяй затрыманы жыхар мястэчка Узда Адам Сямёнавіч Рэўтовіч, які распаўсюджваў пракламацыі сярод насельніцтва з заклікамі да звяржэння існуючага ладу.

Да нашага часу на тэрыторыі маёнтка захаваліся будынкі: павільён- «скарбчык»; кухонны флігель: жыллёвы маянтковы дом; амбар; кароўнік; ратонда-альтанка; брама з боку в.Багрыцоўшчына; разбураныя сцены — рэшткі Свята-Мікалаеўскай царквы; рэшткі мураванай сцяны-агароджы; парк — помнік архітэктуры эпохі рамантызму ХІХ — пачатку ХХ ст., дзе панавалі стылізатарскія тэндэнцыі з арыентацыяй на выкарыстанне прыёмаў і форм дойлідства старажытнасці.

Станькаўскі парк быў значна пашкоджаны ў час Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкімі захопнікамі і савецкай уладай. Шмат каштоўных парод дрэў было вывезена ў Германію, сам парк быў парушаны і пашкоджаны: разбурана амаль уся мураваная сцяна-агароджа, знішчаны паасобныя будынкі, да нашага часу захаваўся толькі падмурак нейкага будынка. У парку ў 60-я гады ХХ ст. была пабудавана школа-інтэрнат. У наш час робіцца многае, каб аднавіць станькаўскі парк і яго дрэвастан экзатычнымі пародамі дрэў і нашымі, беларускімі, якія паўсюдна растуць на тэрыторыі Беларусі.

А.І. Валахановіч «Графы фон Гутэн Чапскія на Беларусі, 2003 г.»

P.S. Орфография автора сохраняется

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter.

Игорь Калюжный - автор идеи исторического блога czapski.by. Увлекается историей древнего рода Гуттен-Чапских.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *